Прыемная:

Адрас: 220038, г.Мінск,
вул. Батанічная, 9, к. 59
E-mail: analitcentre@mail.ru
Тэлефон прыёмнай:
Т. (8-017) 290-59-50, Ф. (8-017) 285-33-01

Маніторынг паверхневых вод

Маніторынг навакольнага асяроддзя праводзіцца ў рамках Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь (скарочана – НСМНА), створанай у 1993 годзе.

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы забеспячэння функцыянавання і развіцця Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь на 2011–2015 гады лабараторыямі дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя" праводзіцца маніторынг паверхневых вод па гідрахімічных паказчыках.

Пункты назірання за станам паверхневых вод, паказчыкі і перыядычнасць правядзення назіранняў за якасцю паверхневых вод вызначаюцца загадам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2015 года № 44-ОД "Аб некаторых пытаннях арганізацыі работ па правядзенні маніторынгу паверхневых і падземных вод у пунктах назіранняў Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь".

Сетка маніторынгу паверхневых вод уключае 297 пунктаў назіранняў за станам паверхневых вод у басейнах рэк Заходняя Дзвіна, Нёман, Заходні Буг, Днепр і Прыпяць. Назіранні праводзяцца па 29 гідрахімічных паказчыках: паказчыкі фізічных уласцівасцей і газавага саставу вады, мінеральны састаў, колькасць біягенных і арганічных рэчываў, наяўнасць металаў.

Рэзультаты правядзення назіранняў за станам паверхневых вод па гідрахімічных паказчыках ва ўстаноўленым парадку перадаюцца ў інфармацыйна-аналітычны цэнтр маніторынгу паверхневых вод Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.