Прыемная:

Адрас: 220038, г.Мінск,
вул. Батанічная, 9, к. 59
E-mail: analitcentre@mail.ru
Тэлефон прыёмнай:
Т. (8-017) 290-59-50, Ф. (8-017) 285-33-01

Трансгранічны маніторынг

Лабараторыямі дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя" праводзіцца маніторынг паверхневых вод па гідрахімічных паказчыках на трансгранічных участках водных аб’ектаў у басейнах рэк Заходняя Дзвіна, Нёман, Заходні Буг, Днепр і Прыпяць у рамках Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, а таксама выканання двухбаковых міжнародных пагадненняў у галіне аховы і рацыянальнага выкарыстання трансгранічных водных аб’ектаў.

Пункты назірання за станам паверхневых вод, у тым ліку трансгранічныя, паказчыкі і перыядычнасць іх вызначэння рэгулююцца загадам Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2015 года № 44-ОД "Аб некаторых пытаннях арганізацыі работ па правядзенні маніторынгу паверхневых і падземных вод у пунктах назіранняў Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь".

Сетка трансгранічнага маніторынгу ўключае ў сябе 31 пункт назіранняў за станам паверхневых вод на граніцы з Расійскай Федэрацыяй, Рэспублікай Польшча, Украінай, Літоўскай Рэспублікай і Латвійскай Рэспублікай. Адбор проб на трансгранічных пунктах праводзіцца штомесяц. Якасць вады ацэньваецца па 29 гідрахімічных паказчыках: паказчыкі фізічных уласцівасцей і газавага саставу вады, мінеральны састаў, колькасць біягенных і арганічных рэчываў, наяўнасць металаў.

Рэзультаты правядзення назіранняў за станам паверхневых вод па гідрахімічных паказчыках ва ўстаноўленым парадку перадаюцца ў інфармацыйна-аналітычны цэнтр маніторынгу паверхневых вод Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь.

Лабараторыі дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя" на пастаяннай аснове пацвярджаюць тэхнічную кампетэнтнасць шляхам удзелу ў міжлабараторных зверках з лабараторыямі прыгранічных краін, дэманструючы высокі ўзровень супастаўнасці атрыманых рэзультатаў, што з’яўляецца падставай для ўзаемнага даверу даным сістэматычных назіранняў, якія атрымліваюцца лабараторыямі розных краін у рамках нацыянальнай сістэмы маніторынгу.