Прыемная:

Адрас: 220038, г.Мінск,
вул. Батанічная, 9, к. 59
E-mail: analitcentre@mail.ru
Тэлефон прыёмнай:
Т. (8-017) 290-59-50, Ф. (8-017) 285-33-01

Аб Цэнтры

У адпаведнасці з пунктам 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2009 г. № 1692 «Аб некаторых мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 597» і на падставе загада Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2009 г. № 395-ОД «Аб стварэнні дзяржаўнай установы» была створана Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне навакольнага асяроддзя».

Заснавальнікам Цэнтра з’яўляецца Мінпрыроды.

Цэнтр з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, падпарадкаванай Мінпрыроды (месца знаходжання Мінпрыроды - г. Мінск, вул. Калектарная, 10).

Асноўнай мэтай і прадметам дзейнасці Цэнтра з’яўляецца ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў у частцы выканання наступных асноўных задач:

1. ажыццяўленне аналітычнага (лабараторнага) кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя (далей – аналітычны кантроль), у частцы адбору проб і правядзення вымярэнняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя;

2. правядзенне маніторынгу навакольнага асяроддзя;

3. правядзенне вымярэнняў (выпрабаванняў) у адпаведнасці з галіной акрэдытацыі;

4. выкарыстанне і падрыхтоўка інфармацыі аб выніках маніторынгу навакольнага асяроддзя і аналітычнага кантролю для прадастаўлення рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, юрыдычным асобам і грамадзянам

У сваёй дзейнасці Цэнтр кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі калегіі, пастановамі, загадамі Мінпрыроды, Статутам Дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя».